Вершыкі

Дзіцячы вершык:)

Гісторыя № 1

Неяк раз, каля хлява, палявала кураня
Вельмі пышная і злая, хітравокая ліса.
Ціха ў сховішчы сядзела, толькі вушкамі вярцела
Хвост да лапак прыбрала: і нібы яе няма!
Надыходзіў час вячэры, і сліна ажно кіпела.
А сабака ў двары, патрабуе цішыні.
Трэба моўчкі падабрацца, са здабычаю застацца,
У цёмны лес завалачы, палакоміцца ўначы.
Мірна скача птушаня, шанцу ў яго няма.
На лісу, ды роўна у лапкі, у пер’е упіліся царапкі.
Скок у бок, пад плот, да рэчкі, вось знаемыя мястэчкі.
Тут і родная нара. Супакоілась ліса.
Усё!
Гісторыя нанова заўтра будзе, усім знаёма.
Час прыйшоў, пара мяняць: ланцугі з сабак здымаць.
Стрэльбу ў хаце мець пад бокам, будзе добрым то ўрокам.
І ніводная ліса, не пацягне кураня!

18.01.2017

 

Некалыханка #17
Радыяцыя ў краіне
Кожны трэці, можа, згіне.
Хтось, бы той жа партызан,
Зробіць хованкай дыван.
Тут галоўнае скруціцца!
Моўчкі ў вугал прытуліцца…
Зівертаў не атрымаў –
Значыць добры партызан!
Нехта плюне, чарку вып’е
Апранецца і да выйсця!
Зіверт за сцяной чакае –
Цела некуды знікае!
Не сумуй, не плач, дзіця!
Будзе добра пагадзя!
Бо перыяд паўраспаду
Ёсць у кожнага ядра!

 22.03.2017

 

Некалыханка навагодняя. :)

Завітаў да нас у госці
нехта страшны: кожа-косці!
Праз вакенца спрытна ўскочыў
І сядзеў у нас да ночы.
Расчасалі госцю пасмы,
адвялі памыцца у лазню.
Сытна вельмі накармілі
і кажух яму пашылі.
Што ні год – прыходзіць ён
у наш лясны прыгожы дом.
Маці з лета ўжо чакае.
Шые, тчэ і вышывае.
Гэты дзед як апранецца,
як устане, прыбярэцца.
У адзін момант маладзее
Барада яго бялее.
Байкі, вершы ды пацешкі,
Бавім час мы з ім з усмешкай.
У гульні розныя гуляем.
Мой звярынец разглядаем.
Дзед апоўначы знікае
І скарбонку пакідае!

Закрываю моцна вочы.
Трэба спаць, а потым ускочыць.
Я скарбонку адчыню –
звера новага знайду!

16.11.2017

 

Некалыханка №3

Звярні ўвагу: недзе грымнуў гром.
І тата ў лесе, нешта, затрымаўся.
Магчыма, ён датупае дамоў.
Пакуль шчэ дождж зусім не распачаўся.
-Каго да нас ён зноў прыцягне ў дом?
Нячысціка, ці кральчанё малое?
Хай жэўжыка мне схопіць пад кустом!
Ці што цікавае, і нават проста злое!
– Няўжо не страшна з імі сябраваць?
З пачварамі, з істотамі ляснымі?
Той жэўжык можа злосна хітраваць!
З ім трэба быць і моцным, і цярпімым.
А вось і тата, крочыць з гушчара.
Нясе з сабой ён нешта за плячыма!
Здаецца, гэта новая гульня…
Такі ўжо выгляд у яго шчаслівы!
– Матулечка, ты толькі не сумуй!
Я вымыю капытцы у пачваркі!
Я абяцаю, чыстым будзе дом!
Ты толькі дай нам з татам нагуляцца!

 

Гісторыя №2. Дарослая.

Гісторыя не можа быць без твараў,
Не можа без пачвар і без падзей.
У Гісторыі павінны быць ахвяры,
Яна бы цмок, ці крыважэрны звер.
Гісторыя імкнецца абнуліцца,
Каб з чысціні ўсе зноўку распачаць.
А нуль гісторыі – канец для чалавецтва,
Мы вымушаны Час адваяваць.


20.02.2017

 

Некалыханка №4

Сёння не трэба, дзіця, засынаць.
Дзверы адчынім, будзем чакаць!
Зваліцца з неба і прыйдзе да нас,
Вядзьмак басаногі і чорны крумкач!
Вадзіцу святую ў рондаль схавай.
Свечачку моцна рукамі трымай!
Апоўначы светам пакажам мы шлях,
У акенцы ты будзеш, як светлы маяк!
Пакуль яшчэ рана, і ёсць яшчэ час,
Паставім на стол мы гарбату і квас.
Я кашу зварыла. Ды сала шматок.
Талеркі з паліцы… цукерак пяток.

Ну што, мая радасць, хутчэй да дзвярэй!
Вядзьмак на парозе, сустрэнем гасцей! :)

 

Казачны Чорны Дзір – істота, якая знянацку ўзнікла ў Паралельнай Рэальнасці :). Натхніў А.Горват
Некалыханка №2 
Чорны Дзір пануе ў Свеце.
За спіной… і на паліцы.
Чуеш подых ты лясоў?
Дзір ідзе ўжо за табой.
Не хавайся, не бяжы.
У вочы Чорнаму зірні.
Калі там казу ўбачыў,
Станеш ты рабом заўзятым…
Будзеш ты яго палац
На Палессі будаваць!
Пяцітысячны наклад
Радзів будзеш друкаваць!
Кожны дзень фэйсбук гартаць
Дзіра каб каментаваць.
А крумкач на даху хаты
Цябе будзе пільнаваць!

9.02.2017

 

Некалыханка №1

Зазірні, дзіця, пад ложак! 
Мо там нехта моцна спіць?
То ж не мышка, не анелак,
так раскаціста храпіць…
У самым цёмным закуточку,
Ты уважліва глядзі!
І за поўсць, за хвост, за лапы…
Звера гэтага цягні!
Возьмем злодзея пад коўдру,
Разам будзем ціха спаць!
Можа ён даволі добры,
Калі гладзіць, абдымаць!


03.02.2017. 

 

* * *

Мы шукаем памылкі не там.
Мы адзін аднаго абражаем:
Не сістэму, не цмокаў, пачвар…
Жыць адзін аднаму замінаем.
Нехта штосьці ў фэйсбуку сказаў.
Хтосьці кніжку прыдумаў “не тую”.
Чалавеча, ты проста сядай.
Кавы вып’ем з табой для спакою.
Будзем гутарыць проста пра Свет.
Пра ручнік, мо яшчэ прабабулін.
Я раскрыю табе мой сакрэт:
Мне не важна, ці гутарыш мовай.
Мы ў адзінай прасторы жывем.
Розных думак у кожнага сотня.
І не хопіць ніякіх гадзін
абмяркоўваць, мыць тыя косці.
Раскажы мне, кім некалі быў
твой дзядуля, ці дзядзька па маці.
Разгарнем разам кніжку падзей,
І над нечым агульным паплачам.
Будзе дзень, будзе ноч, ты прыходзь.
Адалью табе кубак настрою.
І ўсмешку ў аркуш завярнуць,
Я таксама табе не забуду.


27.01.2017

 

***
Блукае ў сэрцы ціха адзінота.
І я сваёй даверлівай рукой,
Ёй адчыняю ўсе свае турботы.
Яна маўчыць, і я маўчу за ёй.
Павольна, без цвікоў, яна будуе…
Няма значэння, хто такі я ёсць.
Будуе плот высокі, двухмятровы
Я да яго ўжо
нібы
прырос.
І што ні дзень, то новая драўніна:
То клён, то вішня, то сасны брусок.
Самкнуты дошкі шчыльна, бы цагліны.
Я кожны дзень дзіраўлю гэты плот…

А сёння вось, яна мяне з усмешкай
Да дзіркі у Свет паціху падвяла.
І на сваіх далонях сімпатычных
Замест драўніны, корак падала.

16.01.2017

 

***
Мы год Стары з палегкай адпраўляем
у архівы, склепы, ў дзённікі свае.
А Новы год без жалю пачынаем
З містычнай і жаданай чысціні.
А чым далей, тым больш жывем архівам.
Гартаем дзённікі. Бывае, не свае…
Гадзіннік не імкнецца да навінаў.
Да іх імкнуцца думы-цягнікі.
Ні цішыні, няма хвілін спакою.
Падшыт аркуш і зроблен першы крок.
І Новы год за вонкавым узорам,
Стары, як век, падрыхтаваў віток.
І ў кожны дом…ужо не так балюча.
Ужо лягчэй, і дыхае як след
З надзеяй на сваю неўміручасць,
Грамадзянін, ці проста Чалавек!
31.12.2016-01.01.2017

 

***

Есть планеты здесь и тут.
Организмы там живут.
Может, добрые и большие.
А может быть, маленькие и злые.

Иногда они к нам прилетают
На кораблях космических.
Прячутся за кустами,
На ногах своих цилиндрических.

У них высокие технологии,
Они могут придумать многое,
Они знают как скорость света
Преодолеть… и увидеть другие планеты.

Их кожа, наверное, очень шершавая.
Потому, что планета их очень песчаная.
Под лучами горячей звезды голубой
Они строят дома, и работают в зной.

А еще их планета совсем небольшая,
Гравитация слабая, воздуха мало.
Человеку с Земли там не продохнуть,
А организмам шершавым не плохо ничуть.

А еще, на их территории
Идут дожди другой категории.
С неба медленно длинными нитками
Льется нечто довольно липкое…
май, 2016

Раніца 

Внутри меня проснулся утром хиппи.
Я, видно, на ночь что-то приняла.
Мне дела нет до дел моих привычных
И кажется, еще я не жила.

Святой мне быть не дазваляла вера.
Пакутніцай – уласная душа.
Мяне так добра разумее неба.
Хіпарскіх думак поўна галава.

16/07/2016

 

Некалыханка? Так:)

Стих  о несчастном Меркурии. 

У Меркурия беда:
Жаркий, как сковорода.
И дышать там не возможно
Пекло адское и только.
Но другая сторона
у планеты холодна.
Там, где солнышко не греет
Минус 200 – не вспотеешь!
Вот Меркурий и страдает:
Мерзнет он и в жар бросает.
Как больной во время Гриппа…
Я жалею его тихо. 


15.01.2018

Все права защищены © 2011. LiskinDom.